Топ раёнаў Беларусі, дзе плацяць менш за ўсё

05/07/2026 - 15:55

Беларускі рубель / LookByMedia

У траўні 2026 года самы нізкі сярэдні заробак быў у Шаркаўшчынскім раёне (Віцебская вобласць) — 2 053,6 рубля, гэта вынікае са звестак Белстата.

Следам ідзе Краснапольскі раён (Магілёўская вобласць), дзе сярэдні заробак склаў 2 084,3 рубля.

Таксама ў спісе: Акцябрскі і Кармянскі раёны Гомельскай вобласці — 2 101,1 рубля і 2 105,4 рубля адпаведна і Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці — 2 121,4 рубля.

Акрамя таго, у топ-10 раёнаў Беларусі з самым нізкім заробкам увайшлі:

  • Іўеўскі раён (Гродзенская вобласць) — 2 122,1 рубля;
  • Брагінскі раён (Гомельская вобласць) — 2 122,5 рубля;
  • Лельчыцкі раён (Гомельская вобласць) — 2 139,6 рубля;
  • Добрушскі раён (Гомельская вобласць) — 2 142,9 рубля;
  • Ушацкі раён (Віцебская вобласць) — 2 143,8 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі