Топ-5: навіны 5 траўня

05/05/2017 - 19:30

Міністр унутраных спраў пракаментаваў скандал у крычаўскай міліцыі

МУС правяло службовую праверку скандальнай сітуацыі ў Крычаўскім раённым упраўленні ўнутраных спраў. Пра гэта ў пятніцу паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, яшчэ адна праверка прызначаная з нагоды распаўсюджаная інфармацыі ў СМІ.

Тым часам, маральна-псіхалагічны клімат у крычаўскай міліцыі міністр унутраных спраў ацаніў як даволі спакойны.

Нагадаем, некалькі міліцыянтаў Крычаўскага РАУС на чале з падпалкоўнікам Ігарам Вусікам напісалі зварот да Ігара Шуневіча і выступілі ў незалежных СМІ. Яны заявілі, што іх прымушаюць выконваць "план па парушэннях" і вяртаць прэміі.

Фота: aeroflot.ru

Адбудзецца гэта з 15 траўня.  Тым не менш, памежны кантроль беларусы, якія прыляцяць гэтымі рэйсамі, праходзіць не будуць. Таксама адзнакі пра перасячэнне мяжы ў пашпарце прастаўляць не будуць.

Адзінае новаўвядзенне — трэба захоўваць пасадачны талон, які ў пасажыраў запатрабуюць у расійскіх аэрапортах. Адзнакі пра перасячэнне мяжы ў пашпарце прастаўляць не будуць.

Адзначым, што дзеянні Масквы з’яўляюцца рэакцыяй на ўвядзенне Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму ўезду для грамадзян 80 краін свету праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск”. 

Сяргей Вострыкаў. Фота tut.by

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” паведамляюць, што быў расстраляны 34-гадовы жыхар Гомеля Сяргей Вострыкаў, летась прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства.

Вядома, што ў мінулым годзе ў нашай краіне былі расстраляныя 4 чалавекі. 

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне на $60 тысяч

Сродкі для дабрачыннай місіі выдзяляе міністэрства фінансаў з рэспубліканскага бюджэту. Плануецца, што Беларусь паставіць Украіне  12 тысяч мясных кансерваў, 8 000 бутэлек алею, 4000 пачкаў цукру, а таксама муку, мыла, шампунь, зубную пасту, туалетную паперу.

Гуманітарку ва Украіну адправяць аўтамабільным транспартам і перададуць місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа ва Украіне.

Фота: zn.ua

За першыя тры дні на ЦТ зарэгістраваліся больш за 7000 абітурыентаў

Па стане на 9.00 пятніцы на ЦТ зарэгістраваліся ўжо 7 168 абітурыентаў.

Варта адзначыць, што большасць абітурыентаў зарэгістравалася на чатыры прадметы — такое новаўвядзенне дазволенае з гэтага года.

Рэгістрацыя на ЦТ працягнецца па 1 чэрвеня. 

Фота: kudapostupat.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі