Топ-5: навіны 28 сакавіка

28/03/2017 - 18:49

Зняволены журналіст Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку

Ён пратэстуе супраць незаконнага пераследу падчас выканання прафесійных абавязкаў. Баразенка быў затрыманы 25 сакавіка падчас працы на вулічнай акцыі ў сталіцы. У панядзелак суд Маскоўскага раёна Мінска адправіў яго пад арышт на 15 сутак, нібыта, за "дробнае хуліганства".  Падчас акцыі на Дзень Волі было затрымана больш за 20 прадстаўнікоў СМІ.

Фота: sb.by

Падставай  для крымінальнай справы сталі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Пра гэта ў інтэрв'ю "Советской Белоруссии" паведаміў начальнік ведамтсва палкоўнік Мікалай Карпянкоў. Згодна з цяперашнім беларускім заканадаўствам, наёмнікам лічыцца беларускі грамадзянін, які прымае ўдзел у ваенных дзеяннях у чужой дзяржаве, нават калі ён адправіўся туды добраахвотнікам.

Фота: Белта

Паміж краінамі дагэтуль застаюцца неўрэгуляванымі пытанні паставак газу і нафты. Перыядычна ўзнікаюць праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расію.

Фота: budzma.by

25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь была апублікавана адпаведная пастанова міністэрства.

Пра тое, што Саюз беларускіх пісьменнікаў Мінкульт не палічыў творчым саюзам, стала вядома 20 лютага. Навіна выклікала шырокі рэзананс, бо сябраў гэтага саюза ўлада аднесла да дармаедаў. Арганізацыя адразу накіравала ліст у міністэрства з патрабаваннем патлумачыць рашэнне і ўключыць яе ў пералік.  

Фота: Fotolia

Пры наяўнасці грузінскага біяметрычнага пашпарту краіны ЕС (за выключэннем Ірландыі і Вялікабрытаніі, з якімі захаваецца візавы рэжым) змогуць наведаць жыхары Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. У Шэгненскай зоне грузіны маюць магчымасць знаходзіцца да 90 дзён на працягу паўгода. Выкарыстаць гэтыя дні можна запар і з перапынкамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі