Топ-5: навіны 18 траўня

18/05/2017 - 19:25

Кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” Міхалькова выпусцілі на волю

Кіраўнік бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалай Міхалькоў выйшаў на волю.

Мікалая, як і яго сына Яна, затрымалі па "справе патрыётаў". Іх вінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Але Яна выпусцілі з-за кратаў 29 красавіка.

Вядома, што Мікалай Міхалькоў заставаўся апошнім з фігурантаў справы, якому выставілі абвінавачанне толькі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пры гэтым яго не вінавацілі ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. 

Удзень 18 траўня ў СМІ па ўсім свеце пачалі з'яўляцца навіны пра смерць Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пазней апынулася, што крыніцай гэтых навінаў стаў фэйкавы твітар міністра культуры Францыі.

Святлана Алексіевіч даведалася пра сумныя навіны ад карэспандэнта Еўрарадыё. Пісьменніца вельмі здзівілася і распавяла, што ў яе ўсё добра, і што зараз яна знаходзіцца ў Сеуле.

Фота: Fotolia

У Беларусі могуць панізіць стаўкі падатку на даданую вартасць. Пра такія планы заявіла намесніца міністра па падатках і зборах Эла Селіцкая.

Па яе словах, ведамства шукае рэзервы для зніжэння агульнай стаўкі ПДВ.

Чыноўніца мяркуе, што гэта адбудзецца за кошт адменены льготных падаткаў для некаторых груп тавараў. Першымі ў спісе на адмену льгот ідуць прадукты раслінаводства.

Фота: dimka-jd.livejournal.com

Сталічныя школьнікі мусяць здаць па 35 рублёў на канцэрт расійскага спевака Ягора Крыда. Яго выступ адбудзецца 30 траўня ў Мінск-арэне і будзе прысвечаны апошняму званку.

У сваю чаргу ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама адзначылі, што ісці на такі апошні званок школьнікі вырашылі самі і іх ніхто не прымушаў.

Фота: БЕЛТА

У Мінску на маршрутах з'явіўся першы грамадскі транспарт на батарэйках.

Тэст-драйв электробуса мінчукі і госці сталіцы могуць здзейсніць па графіку 59-га тралейбуса ў працоўныя дні. Пакуль курсіруюць чатыры электрычныя аўтобусы. Аднак у хуткім часе парк электробусаў можа павялічыцца да 20 машын.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі