Каардынацыйная рада / Калаж Еўрарадыё
Каардынацыйная Рада працягнула тэрмін галасавання на выбарах на 36 гадзін.
Абраць свой спіс можна будзе да 12:00 аўторка, 19 траўня.
Галасаванне на выбарах Каардынацыйнай Рады чацвёртага склікання мусіла пачацца апоўначы 11 траўня. Потым пачатак перанеслі на вечар 11 траўня. Аднак у выніку магутнай DDoS-атакі платформа, на якой вядзецца галасаванне, была недаступная для карыстальнікаў. У выніку галасаванне пачалося на паўсутак пазней — апоўдні 12 траўня.
На выбарах у КР спаборнічаюць дзевяць выбарчых спісаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут