Тэнісны “Інтэрпол” за год вынес 292 папярэджання аб падазроных матчах

14/01/2017 - 13:29

Арганізацыя TIU, якую таксама называюць тэнісным “Інтэрполам”, выказвае занепакоенасць павелічэннем колькасці падазроных матчаў за апошні год. У 2016 годзе было вынесена ажно 292 папярэджанні аб такіх сустрэчах, што на 20% болей, чым у 2015 годзе. Прычым восем заявак былі атрыманыя з сустрэчаў “Вялікага шлема”, матчаў АТП і ВТА. 96 з 292 папярэджанняў былі атрыманыя ў перыяд з ліпеня па верасень, калі праходзяць два турніры “Вялікага шлему” — “Уімблдон” і US Open.

Арганізацыя ўвяла новыя правілы з 2017 года, паводле якіх спартсмен можа быць дыскваліфікаваны на неазначаны тэрмін у сувязі з падазрэннем ў дамоўных матчах. Раней спартсмены атрымлівалі дысцыплінарнае ўведамленне, піша Прессбол.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі