На сайце Icetrade з'явіўся тэндар на дапрацоўку сайта Вярхоўнага суда. Плануецца зрабіць гэта за 99 тысяч рублёў, што па курсе Нацбанка складае каля 50 тысяч долараў.
У тэхнічным заданні гаворыцца, што сайт мусіць працаваць на ўсіх асноўных браўзерах, а таксама мець мабільную версію. Цяпер партал не мае беларускамоўнай версіі — яна таксама мусіць з'явіцца.
З'явяцца банк судовых пастаноў і электронная судовая вытворчасць, падпіска на навіны праз RSS, раздел "Відэа" і магчымасць падаваць звароты ў суды. Таксама плануецца стварэнне розных сервісаў для зарэгістраваных карыстальнікаў.