Тэлеканал СТБ выдаліў інтэрв'ю Скардзіна са згадкай пра забарону "Спорт FM"

14/01/2019 - 07:44

Тэлеканал СТБ прыбраў словы былой біятланісткі, алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна пра Адміністрацыю прэзідэнта, якая не дазволіла стварыць радыёстанцыю "Спорт FM". Гэты праект Скардзіна збіралася рэалізаваць разам з плыўчыхай, двухразовай віцэ-чэмпіёнкай Алімпіяды Аляксандрай Герасіменяй. Яны звярнуліся ў Міністэрства інфармацыі, дзе ім параілі звярнуцца ў Адміністрацыю "без іх адказу нічога не можа быць".

Чыноўнікі назвалі праект Скардзіны і Герасімені "немэтазгодным". Яны лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый.

Увечары ў нядзелю на сайце СТБ з'явіўся тэкставы варыянт інтэрв'ю Скардзіна. Словы пра "Спорт FM" раніцай у панядзелак зніклі, пасля прыбралі ўвесь тэкст. Спачатку відэаінтэрв'ю адрэдагавалі, а пасля зніклі і выпраўленыя варыянты.

Выдаленае з сайта СТБ інтэрв'ю Надзеі Скардзіна

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі