Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы канчаткова адмянілі

06/08/2026 - 13:23

Рэйв, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Тэхнарэйв, які меркавалася правесці ў Белавежскай пушчы, канчаткова адмянілі. Паведамленне пра гэта з'явілася ў сацсетках запаведніка.

Спярша тэхнарэйв у маёнтку Дзеда Мароза быў прызначаны на 18 красавіка. Меркавалася, што пачнецца ён а 21-й гадзіне, а закончыцца каля другой гадзіны ночы.

Мерапрыемства выклікала рэзкую крытыку з боку зоаабаронцаў, якія турбаваліся, як начны шум адаб'ецца на жывёлах.

Пазней было абвешчана, што тэхнарэйв пераносіцца на 28 жніўня. Змянілася і месца правядзення — каля галоўнай брамы парку.

Сёння ў акаўнтах запаведніка арганізатары паведамілі пра яго адмену. Патлумачылі гэта тым, што ўсе сілы скіравалі на падрыхтоўку "Зубр-фэсту", прызначанага на 25-26 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі