Тарнада
У сетцы з'явілася інфармацыя, што 4–5 верасня Беларусь могуць накрыць тарнада. Аднак сіноптыкі не чакаюць такіх прыродных з'яў: умовы надвор'я ў гэтыя дні не будуць спрыяць утварэнню смерчаў.
Пры гэтым спакойнымі выхадныя не будуць. 4 верасня па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы, а вецер узмоцніцца да 14 м/с. 5 верасня надвор'е стане яшчэ горшым: чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, навальніцы і заходні вецер з парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература днём складзе ад +14 °C на поўначы да +23 °C на поўдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут