“Талаковы эфір”. Як сабраць 1425 рублёў на “Шчыгла на доме”

25/09/2018 - 13:27

Беларускаму мястэчку Карма на Гомельшчыне не хапае яркіх фарбаў. Большасць цікавых арт-аб'ектаў з'яўляецца ў буйных гарадах. Актывісты “Аховы птушак Бацькаўшчыны” вырашылі выправіць гэта. Яны прапануюць намаляваць на ўсю сцяну аднаго з кармянскіх дамоў… шчыгла.

Для гэтага яны распачалі краўдфандынгавую кампанію на сайце Talaka.org. Пакуль што сабрана 305 рублёў — 21% ад патрэбнай сумы, а ўсяго трэба сабраць 1425 рублёў. Адкуль такая дакладнасць? Чаму менавіта Карма? І чаму менавіта шчыгол? Пра гэта мы гаворым у жывым “Талаковым эфіры” на Еўрарадыё.

Актывісты “Аховы птушак Бацькаўшчыны” у студыі Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі