Статуэтка "Оскар" / Featureflash Photo Agency / Shutterstock
У ноч з нядзелі на панядзелак адбудзецца 98-я цырымонія прэміі “Оскар”. Штогод амерыканская кінаакадэмія называе сваіх фаварытаў. Вось некалькі цікавых фактаў пра сёлеташнюю прэмію.
Палітычны трылер "Бітва за бітвай" з’яўляецца фаварытам у катэгорыі "Лепшы фільм", але яго чакае жорсткая канкурэнцыя з боку вампірскага хорара "Грэшнікі", піша ВВС.
37-гадовая зорка фільма “Бугония” Эма Стоўн стала самай маладой жанчынай у гісторыі, якая атрымала сем намінацый на прэмію “Оскар”, абагнаўшы Мэрыл Стрып, якой было 38 гадоў, калі яна ўзяла столькі ж намінацый.
А Цімаці Шаламе — самы малады акцёр з часоў Марлана Бранда, які атрымаў тры намінацыі на прэмію "Оскар" за акцёрскую працу.
Яшчэ адзін спецыфічны рэкорд паставілі стваральнікі стужкі пра доктара Фракенштэйна. Паміж раманам Мэры Шэлі 1818 года і экранізацыяй Гільерма дэль Тора для Netflix, якая выйшла ў 2025 годзе, прайшло 207 гадоў. Гэта адзін з самых вялікіх разрываў паміж арыгінальнай крыніцай і яе экранізацыяй у гісторыі прэміі "Оскар".
Каб даведацца імёны пераможцаў першымі, вам прыйдзецца не спаць у ноч на панядзелак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут