Сёлета ў ВНУ плануюць набраць больш за 63 тысячы чалавек

11/05/2016 - 10:43

Сёлета ў ВНУ на ўсе формы навучання плануецца прыняць больш за 63 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы  — 40,2 тысячы. У прафесіянальна тэхнічныя навучальныя ўстановы — 32,6 тыс.

Большы набор будзе ў медыцынскія ўстановы, менш плануецца набраць будаўнікоў. "Набор на дзённыя бюджэтныя формы навучання амаль не змяніўся — 22,6 тысяч чалавек", — паведамляе Вадзім Богуш.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі