Сёлета ў Беларусі патанулі ўжо 80 чалавек

19/05/2020 - 08:45

Ад пачатку года па 17 траўня ў Беларусі патанулі 80 чалавек, паведамляецца на сайце Мінскай гарадской арганізацыі ратавання на вадзе (ТРВАД). 

Сярод патанулых няма ніводнага непаўналетняга. Сярод загінулых 26 чалавек (32,5%) былі ў нецвярозым альбо наркатычным стане. Першыя смерці ад утаплення зафіксаваныя ў красавіку.

Выратаваць удалося 32 чалавек, у тым ліку 5 непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі