Сёлета “Чарнобыльскі шлях” збіраюцца правесці па традыцыйным маршруце

09/04/2018 - 11:47

Сёлета “Чарнобыльскі шлях” збіраюцца правесці па традыцыйным маршруце. Арганізатары спадзяюцца, што мінскія ўлады дазволяць збор людзей 26 красавіка каля Акадэміі навук, дзе плануецца правесці мітынг і пачаць шэсце да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў.

Адзін з лідараў Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што заяўка на правядзенне вулічнай акцыі “свядома неканфрантацыйная”, паколькі ў ёй той жа маршрут, па якім праходзілі папярэднія шэсці на ўгодкі чарнобыльскай трагедыі. Арганізатары разлічваюць, што ўлада “зробіць крок у адказ і на гэтым тыдні з’явіцца адказ на заяўку”.

Еўрарадыё пацікавілася, ці не патрэбны для “Чарнобыльскага шляху” новы фармат, як сёлета было з акцыяй на Дзень Волі? Арганізатары кажуць, што пэўныя змены прысутнічаюць, але яны не датычаць шэсця. Гаворка ідзе пра запланаваную кампанію “Астравецкі шлях”, якая стартуе якраз 26 красавіка і будзе праходзіць у рэгіёнах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі