Сёлета аўтарынак Беларусі вырас на 43%

26/11/2015 - 06:19

За дзесяць месяцаў 2015 года, па звестках агенцтва "Аўтастат", у Беларусі прадалі 41 800 новых аўтамабіляў. У параўнанні з мінулым годам беларускі аўтарынак вырас за студзень-кастрычнік на 42,8%.

Праўда, у кастрычніку было прададзена 3400 новых аўто. Гэта на 17% менш, чым у кастрычніку 2014-га: тады прадалі 4100 аўто.

Самай папулярнай маркай сёлета ў беларусаў, як адзначае "Аўтастат", была Renault — 16,5%. На другім месцы Volkswagen — 12,4%. Замыкае тройку лідэраў Hyundai — 11,4%.

Сярод аўтамабіляў лідарам стаў Volkswagen Polo (3849 шт.; +77%). У тройку лідараў увайшлі таксама Hyundai Accent (3449 шт.; +178%) і Renault Sandero (2051 шт.; +49%).

Фота: nemiga.info

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі