Сяргей Паліцевіч стаў гульцом турэцкага "Генчлербірлігі"

14/01/2016 - 17:00

Былы мінскі дынамавец, экс-капітан каманды, абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі 25-гадовы Сяргей Паліцевіч стаў гульцом турэцкага "Генчлербірлігі". 14 студзеня стала вядома, што ён падпісаў кантракт з гэтым клубам на паўтара года.

Раней з "Генчлербірлігі" падпісаў кантракт (на паўгода) яшчэ адзін беларускі футбаліст — паўабаронца Аляксандр Глеб.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі