Сярэдні заробак у Беларусі зноў вырас / @rubanau_collage
Белстат апублікаваў свежыя звесткі пра сярэдні заробак беларусаў за ліпень 2025 года.
За другі месяц лета намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў (да выліку падаткаў і ўзносаў) у Беларусі дасягнула 2772,40 рубля. Месяц таму было на 54,60 рубля менш.
Самыя высокія заробкі ў Мінску, а горш за ўсё сітуацыя ў Магілёўскай вобласці:
Па сферах самыя высокія даходы застаюцца ў айцішнікаў — 4344,10 рубля (+421,20 рубля), а самыя нізкія — у педагогаў — 1864,20 рубля (-169,60 рубля).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут