Святлана Ціханоўская сабрала шматтысячны мітынг у Віцебску

24/07/2020 - 17:30

Увечары 24 ліпеня Святлана Ціханоўская сабрала шматлюдны мітынг у Віцебску ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў (арганізатары мяркуюць, што прыйшлі больш за 5 тысяч чалавек). Кандыдат у прэзідэнты праводзіць трэцюю сустрэчу з людзьмі за сённяшні дзень. Раней яна сабрала больш за тысячу чалавек у невялікім Глыбокім і некалькі тысяч — у Наваполацку.

"Верым, можам, пераможам!", — скандаваў натоўп у Віцебску.

На ўсіх сустрэчах Ціханоўская распавядае пра тое, чаму пайшла на прэзідэнцкія выбары — замяніла свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, які амаль два месяцы за кратамі. Яна абяцае, што ўжо праз паўгода пасля перамогі правядзе новыя, сумленныя прэзідэнцкія выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі