Святлана Ціханоўская аб'явіла пра пачатак агульнанацыянальнага галасавання

18/03/2021 - 09:14

Святлана Ціханоўская аб'явіла пра пачатак агульнанацыянальнага галасавання. Але гэта не азначае адмаўлення ад вулічных пратэстаў, падкрэсліла палітык.

Ціханоўская заклікае паўдзельнічаць "у вялікім галасаванні на платформе "Голас" — з патрабаваннем "мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў" пры міжнародным пасярэдніцтве. "Галасаванне — гэта адзін з рэальных спосабаў заявіць пра нашы патрабаванні", — сказала палітык у відэазвароце. Але ці ўдасца такім чынам прымусіць Аляксандра Лукашэнку да перамоваў?

"Нашы галасы вернуць нам пачуццё адзінства, большасці і сілы, — гаварыла Святлана Ціханоўская. — ...Мы мабілізуем усе нашы рэсурсы, каб на другую хвалю пратэстаў у рэжыма не хапіла б ні сіл, ні сродкаў".

Святлане Ціханоўскай 38 гадоў. Яна ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах 2020-га пасля таго, як быў арыштаваны яе муж Сяргей Ціханоўскі (ён планаваў удзельнічаць у выбарах, але не быў дапушчаны). Ціханоўскі дагэтуль знаходзіцца за кратамі, прызнаны палітзняволеным. Ціханоўская стала сімвалам пратэстаў лета-восені мінулага года супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў (ЦВК ёй даў толькі 10,1%, а Лукашэнку — неверагодныя 80,1%, не дзіўна, што Захад вынікаў выбараў не прызнаў). Спецслужбы Беларусі прымусілі выехаць Святлану Ціханоўскую за мяжу, яна жыве з дзецьмі ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі