Святлана Алексіевіч патлумачыла сваю скандальную фразу пра католікаў

12/06/2017 - 04:40

Святлана Алексіевіч патлумачыла, што яна мела на ўвазе, калі казала "каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна". Гэтая фраза прагучала 9 чэрвеня падчас прамой лініі на расійскім тэлеканале "Дождь" і выклікала шырокі розгалас. У тым ліку выступіў і кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які нагадаў нобелеўскай лаўрэатцы: "Будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасць за свае словы".

У каментары парталу tut.by Алексіевіч заявіла, што яе словы былі метафарай.

"Калі мне задалі пытанне пра Украіну, я сказала, што Крым — гэта, несумненна, акупацыя, а што тычыцца Данбаса — гэта, вядома, вайна, развязаная Пуціным. Такую вайну можна развязаць у любым месцы. Можна адправіць туды танкі, пару машын з аўтаматамі, адмарозкі заўсёды якія-небудзь знойдуцца. Гэта можна разгайдаць і ў Беларусі, католікі будуць ваяваць з праваслаўнымі. Трэба было мне сказаць, што і праваслаўныя з каталікамі, што ва Украіне нават праваслаўныя з праваслаўнымі /ваююць/. Ні пра якіх католікаў, ні пра якую вайну ў Беларусі гаворкі не ішло. Я здзіўляюся, як яны змаглі прачытаць усё гэта. Гэта была метафара — не пра тое, што католікі будуць ваяваць з праваслаўнымі", — патлумачыла пісьменніца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі