Сваякі паведамілі, што ў Сірыі загінуў расійскі салдат-кантрактнік

27/10/2015 - 10:20

У Сірыі загінуў 19-гадовы расійскі салдат-кантрактнік з Кубані Вадзім Кастэнка. Гэта высветлілі актывісты групы Conflict Intelligence Team (CIT), даследуючы інфармацыю ў сацсетках. Гібель салдата агенцтву РБК пацвердзіў яго сваяк.

Звесткі пра смерць Кастэнкі з'явіліся ў сацсетках 25 кастрычніка. Яго сваякі распавялі распавялі актывістам, што да іх прыязджалі афіцэры з ваеннага аэрадрома Прыморска-Ахтарск (Краснадарскі край). На аэрадроме базуецца 960-ы штурмавы авіяполк 1-й Гвардзейскай змяшанай авіядывізіі 4-й арміі ВПС і СПА. Расійскія штурмавікі Су-25 у Сірыі таксама з гэтага авіяпалка, сцвярджаюць актывісты CIT.

Кастэнка не быў пілотам, ён займаўся абслугоўваннем тэхнікі на аэрадроме. Па звестках сваякоў, ён загінуў 24 кастрычніка.

Дарэчы, актывісты CIT паведамляюць, што сваякі вайскоўцаў абмяркоўваюць чуткі, быццам разам з Кастэнкам загінулі яшчэ дзевяць вайскоўцаў.

Сваякі загінулага салдата распавялі РБК, што ў ваенкамаце сям'і спярша сказалі, быццам хлопец павесіўся. Пазней з часці паведамілі, што салдата знайшлі мёртвым, не ўдакладняючы падрабязнасцяў таго, што здарылася.

Фота: ruslanleviev.livejournal.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі