Сур'ёзнае ДТЗ каля ЦУМа ў Мінску, чацвёра пацярпелых (фота)

13/08/2018 - 15:47

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ў панядзелак пасля 16-й гадзіны каля ЦУМа ў Мінску, чацвёра пацярпелых. Як паведамляе БЕЛТА, на праспекце Незалежнасці каля скрыжавання з вуліцай Гікала сутыкнуліся маршрутка і два легкавыя аўтамабілі (Fiat Ducato, Toyota Camry і Nissan X-Trail). Паводле папярэдняй інфармацыі, з чатырох пацярпелых шпіталізавалі трох чалавек. Двое з іх ехалі ў маршрутцы (па іншай інфармацыі, пацярпелых двое).

На месца прыязджалі тры "хуткія" (па іншых звестках — пяць), ратавальнікі. Але дапамога апошніх не спатрэбілася. З-за аўтааварыі рух на гэтым участку праспекта быў абцяжараны.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі