Супраць лідара “Дзецюкоў” пачалі справу за экстрэмізм

15/10/2018 - 10:31

Гродзенская міліцыя пачала справу за экстрэмізм супраць музыкі Алеся Дзянісава. Лідар “Дзецюкоў” атрымаў па пошце копію пратакола, з якога даведаўся, што нібыта парушыў частку 2 артыкула 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэты артыкул тычыцца “вырабу і/ці распаўсюду, а таксама захоўвання з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства”.

Да адмінстрацыйнай справы прывяло тое, што Алесь Дзянісаў зрабіў перапост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, піша сайт “Гарадзенская вясна”.

Зараз гэтая старонка, адкуль рабіў перапост Алесь Дзянісаў, заблакаваная. Праверыць, ці сапраўды быў перапост, немагчыма.

Позваў у суд Алесь Дзянісаў не атрымліваў.

Раней мы пісалі, што невядомыя, прадстаўляючыся міліцыянтамі, тэлефанавалі музыку дахаты. Аднойчы адзін з такіх суразмоўцаў натрапіў на непаўнагадовую дачку музыкі і пачаў ёй распавядаць пра справу ў дачыненні да бацькі. Дзяўчынка моцна спужалася.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі