Супраць усіх прагаласавала больш, чым насельніцтва Гомеля

16/09/2016 - 12:30

Па звестках ЦВК, 491 965 чалавек прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. Гэта больш, чым насельніцтва любога абласнога цэнтра Беларусі, па звестках апошняга перапісу насельніцтва, у Гомелі пражывала 482 тысячы чалавек.

Яшчэ каля 4 тысяч забралі бюлетэні з сабой. 65 661 бюлетэнь прызналі несапраўдным.

У выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў узялі ўдзел 74,68% выбаршчыкаў — 5 мільёнаў 211 тысяч 871 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі