"Сумленныя людзі" збіраюцца накіраваць 100 тысяч назіральнікаў на выбары

11/07/2020 - 12:58

Ініцыятыва "Сумленныя людзі" збіраецца накіраваць на 5767 выбарчых участкаў 100 тысяч назіральнікаў. Мэта — "забяспечыць празрыстасць і адкрытасць выбараў". Раней ініцыятыва накіроўвала больш за 2 тысячы сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, але ўключылі толькі некалькі чалавек.

"Проведём выборы по чесноку!", — заклікаюць "Сумленныя людзі". Ініцыятыва прапануе інструкцыю для жадаючых паўдзельнічаць у назіранні.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня.

watch.honestpeople.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі