"Сумленныя людзі" на беларускіх выбарах
Больш за 1,5 тысячы валанцёраў кампаніі "Сумленныя людзі" вылучыліся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па ўсёй Беларусі. Яны прэтэндуюць на тое, каб трапіць у выбарчыя камісіі на 979 участках з 5767.
Амаль 900 "сумленных людзей" хочуць патрапіць у УВК у Мінску, амаль 300 — у Мінскай вобласці. 70% вылучэнцаў маладзейшыя за 40 гадоў. Падрабязную статыстыку можна паглядзець на сайце кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.