Джон Коўл і Алесь Бяляцкі / ПЦ "Вясна"
Праваабаронца Алесь Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
Сустрэча лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі адбылася 8 верасня ў Вашынгтоне.
"Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы", — цытуе праваабарончы цэнтр "Вясна" словы Бяляцкага. Іншыя падрабязнасці сустрэчы не паведамляюцца.
Алесь Бяляцкі выйшаў на волю ў снежні 2025-га ў выніку перамоваў паміж уладамі ЗША і рэжымам Лукашэнкі.
Як паведамляюць СМІ, чарговы візіт Коўла ў Беларусь запланаваны на 14 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут