Суды Беларусі за паўгода вынеслі 0,21% апраўдальных прысудаў

31/07/2018 - 10:56

За першае паўгоддзе 2018 года ў судах Беларусі апраўдальныя прысуды вынеслі ў дачыненні да 43 чалавек. Пра гэта паведаміла ў сацсетках кіраўніца прэс-служба Вярхоўнага суда Юлія Ляскова

Таксама яна паведаміла, што за першае паўгоддзе было асуджана 20 236 чалавек. 

Такім чынам, апраўдальныя прысуды склалі толькі 0,21%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі