Суд у Барысаве асудзіў сяржанта на 3 гады калоніі за хабар і здзекі з шарагоўцаў

04/05/2018 - 14:19

Суд Барысаўскага раёна 4 траўня вынес прысуд сяржанту Арцёму Бердніку. Ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў і пазбаўлены вайсковага звання "сяржант", перадае Радыё "Свабода".​

22-гадовы Арцём Берднік прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, гвалце ў дачыненні падначаленых і хабары. Суд вызначыў, што сяржант браў хабар цыгарэтамі, кавай, а таксама карыстаўся мабільнымі тэлефонамі падначаленых. Агульная сума хабару складае 33 рублі 17 капеек. На судзе сяржант не прызнаў сябе вінаватым. Па яго словах, ён нічога не патрабаваў, а шарагоўцы самі прыносілі яму каву і цыгарэты.

Берднік быў камандзірам падраздзялення ў вайсковай часці №43064 у Печах пад Барысавам. Менавіта ў гэтай часці ў верасні 2017 года трагічна загінуў Аляксандр Коржыч.

Бердніка затрымалі 11 снежня 2017 года. Афіцыйна паведамлялася, што яго справа Бердніка не мае дачынення да расследавання смерці Коржыча.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі