Суд па справе Уцюрына магчымы ў кастрычніку-лістападзе

03/09/2019 - 08:42

Суд па справе былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына можа пачацца гэтай восенню. Пра гэта журналістам распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БЕЛТА.

Па прагнозах Вакульчыка, суд можа адбыцца ў кастрычніку-лістападзе. Ён дадаў, што па справе праходзіць каля 10 чалавек.

Як паведамлялася раней, Уцюрына затрымалі ў красавіку 2019 года па падазрэнні ў атрыманні хабару. Пазней Генпракуратура ўдакладніла, што па адной з ім справе праходзіць кіраўнік "Белтэлекама" Сяргей Сівадзедаў

Андрэй Уцюрын сем гадоў узначальваў Службу бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, з 2014-га працаваў у Савеце бяспекі. Па звестках Генпракуратуры, ён атрымаў 148 тысяч долараў за лабіраванне інтарэсаў расійскіх кампаній пры пастаўцы абсталявання для "Белтэлекама". 

Каментуючы затрыманне Уцюрына, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прэтэнзіі да экс-кіраўніка Службы аховы былі даўно: “Калі б ён у мяне быў па-за падазрэннямі, ён бы дагэтуль працаваў начальнікам Службы бяспекі. Ужо тады да яго былі пытанні. У мяне былі пэўныя падазрэнні. Яму быў дадзены шанец”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі