Суд над Уладзімірам Арловым перанеслі на 10 студзеня

30/12/2019 - 08:46

Суд над пісьменнікам Уладзімірам Арловым перанесены на 10 студзеня. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік

Уладзімір Арлоў паведаміў суду, што знаходзіцца за мяжой, і прапанаваў правесці працэс без яго. Аднак суддзя не пагадзілася і перанесла суд. 

Суды над удзельнікамі акцыяў за незалежнасць Беларусі праходзяць сёння ў некалькіх сталічных судах. Несанкцыянаваныя акцыі прайшлі 7-8 снежня. Уладзіміра Арлоў зачытваў на мітынгу сваё эсэ "Незалежнасць — гэта...", напісанае 30 гадоў таму і актуальнае дагэтуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі