Суд афіцыйна знішчыў "Новую газету"

05/09/2022 - 10:10

Басманны суд Масквы афіцыйна знішчыў расійскую "Новую газету". Недзяржаўнае выданне пазбаўлена пасведчання аб рэгістрацыі друкаванага СМІ па патрабаванні "Раскамнагляду". Сцвярджаецца, што не быў прадастаўлены статут рэдакцыі ў 2006 годзе, калі ў выдання змяніўся заснавальнік.

Не прайшло і тыдня са дня смерці экс-прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, які ў 1993 годзе быў сярод заснавальнікаў і ўласнікаў "Новой".

Галоўны рэдактар "Новой газеты" і нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў назваў рашэнне Басманнага суда "нікчэмным, заказным і палітычным", а таксама падкрэсліў, што яно не мае законных падстаў.

"Новая газета" ў сакавіку сёлета прыпыніла выпуск у сувязі з другім папярэджаннем, што пагражала адкліканнем ліцэнзіі. А вясной Раскамнагляд заблакаваў сайт "Новой газеты. Европа" (яго ствараюць журналісты "Новой газеты", якім давялося з'ехаць за мяжу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі