Стывен Сігал вярнуўся ў Мінск (фота)

01/11/2016 - 14:39

У Мінску зноў заўважылі славутую галівудскую кіназорку Стывена Сігала. Фатаздымкі актора змясцілі ў сваім акаўнце на Facebook фатографы Kanaplev Leydik.

Мяркуючы па подпісах, кінаактор зноў прыехаў у кампанію WarGaming, якой ён дапамагае кансультацыямі па падрыхтоўцы чарговай гульні.

Мінулы раз Сігал прыязджаў у Мінск напрыканцы жніўня. Тады ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Увесь свет абышлі кадры, калі кіраўнік Беларусі карміў галівудскую зорку морквай, вырванай з зямлі. Тады ж стала вядома, што Сігал збіраецца купіць паверх у комплексе "Маяк Мінска".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі