Студэнт на аўтамабілі збіў пенсіянерку на пешаходным пераходзе

17/10/2016 - 08:12

Студэнт Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта на аўтамабілі "Фольксваген Туран" збіў пенсіянерку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. ДТЗ адбылося ўвечары 15 кастрычніка ў Новаполацку на цэнтральнай вуліцы горада — Маладзёжнай. 64-гадовая жанчына загінула на месцы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Адзначаецца, што маладому чалавеку нядаўна споўнілася 18 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі