Страты беларускіх НПЗ праз санкцыі склалі ўжо $80 млн

28/10/2021 - 09:06
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод / npz-info.ru

Страты беларускіх НПЗ праз санкцыі склалі ўжо $80 млн, заявіў у чацвер намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго словаў, у беларускім урадзе разумеюць, што "санкцыйная сітуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны".

У верасні эксперты BEROC адзначалі, што сёлета ВУП Беларусі яшчэ прырасце на 1,7% — 2,4%. Але ўжо на мяжы 2021-2022 гадоў эканоміку краіны можа чакаць рэцэсія. На гэта паўплываюць санкцыі, якія ўвялі ЕС і Вялікабрытанія — перш за ўсё, забарона або абмежаванні на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і іншай прадукцыі.

"Гэтыя санкцыі закранаюць ад 10% да 13,5% усяго беларускага экспарту. Па шкале выпуску патэнцыйныя страты ад іх складаюць каля 6% ВУП на працягу 2-3 кварталаў пасля іх актывацыі", — гаварылася ў справаздачы даследчага цэнтра. З цягам часу, паводле ацэнкі экспертаў, страты могуць вырасці да 10% ВУП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі