Столтэнберг назваў Беларусь саўдзельніцай расійскага ўварвання ва Украіну

23/03/2022 - 14:39

Беларусь стала саўдзельніцай Расіі яшчэ да пачатку ўварвання ў Украіну. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг

Такім саўдзелам ён назваў тое, што ўлады Беларусі дазволілі Расіі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для назапашвання войскаў. 

Генсакратар NATO дадаў, што афіцыйны Мінск працягвае ўдзельнічаць у агрэсіі супраць Украіны, прадастаўляючы свае ваенныя аэрадромы расіянам для нанясення ўдараў па ўкраінскіх гарадах і насельніцтве.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі