Стаў вядомы новы галоўны трэнер ФК “Барселона” (фота)

29/05/2017 - 19:22

Стаў вядомы новы галоўны трэнер футбольнага клуба “Барселона”. Двухгадовы кантракт быў падпісаны з 53-гадовым Эрнэста Вальвердэ. З прэсай ён паразмаўляе 1 чэрвеня, інфармуе прэс-служба “Барсы”. Пра гэта 29 траўня на прэс-канферэнцыі аб’явіў прэзідэнт футбольнага клуба Хасэп Марыя Бартамеў.

У мінулым сезоне Вальвердэ быў галоўным трэнерам “Атлетыка” з Більбао, які заняў у іспанскім чэмпіянаце 7-е месца. Раней футбольны спецыяліст працаваў з камандамі з Іспаніі (“Вільярэал”, “Эспаньёл”, “Валенсія”) і Грэцыі (“Алімпіякос”). Падчас кар’еры футбаліста Эрнэста Вальвердэ некалькі гадоў гуляў за “Барсу”.

Дагэтуль “Барселону” трэніраваў Луіс Энрыке, які гэтай вясной сам аб’явіў пра адстаўку пасля заканчэння сезону. Каманда выбыла з барацьбы за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, у чэмпіянаце Іспаніі заняла толькі другое месца. І гэта нягледзячы на тое, што за яе гуляюць такія зоркі сусветнага футбола, як Ліянэль Месі, Неймар, Луіс Суарэс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі