Старшыня калгаса на планёрцы пакалечыў свайго намесніка

23/04/2016 - 07:52

Нечаканае развіццё атрымала планёрка ў адным з калгасаў Іўеўскага раёна.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, падчас вырашэння надзённых пытанняў у кіраўніцтве СВК узніклі спрэчкі. Старшыня, настойваючы на сваіх правах кіраўніка, у жорсткай форме запатрабаваў ад падначаленага пакінуць залу пасяджэнняў. Намеснік адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасць адзінай пазіцыі.

Па звестках праваахоўнікаў, кіраўнік спярша стаў лаяцца, а потым падышоў да намесніка і скінуў яго з крэсла. Пацярпелы атрымаў вывіх пляча, які давялося выпраўляць ў медустанове.

Лекары і паведамілі ў міліцыю пра здарэнне. Цяпер на старшыню СВК пачалі крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі