Старэйшая ўнучка Лукашэнкі паступіла на факультэт міжнародных адносінаў БДУ

25/08/2016 - 14:29

Старэйшая ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Вікторыя паступіла на платнае аддзяленне факультэта міжнародных адносінаў БДУ.

Як піша tut.by, дзяўчына абрала для сябе спецыяльнасць "сусветная эканоміка". Конкурс на гэтую спецыяльнасць быў адным з самых высокіх ва ўніверсітэце: прахадны бал на бюджэтнае навучанне склаў 361, на платнае — 249 балаў.

Вікторыя — дачка Віктара Лукашэнкі, старэйшага сына кіраўніка Беларусі. Таксама ў Віктара ёсць сыны Аляксандр і Яраслаў ды яшчэ адна дачка Валерыя. Сёлета Вікторыя скончыла мінскую гімназію №16.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі