Стан Бабарыкі здавальняючы — "Медыязона"

27/04/2023 - 09:07
Віктар Бабарыка на судзе / БЕЛТА

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў здавальняючым стане. Пра гэта журналістам "Медыязоны" паведамілі ў Наваполацкай цэнтральнай больніцы.

Палітвязень знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні.

Інфармацыя пра шпіталізацыю Бабарыкі з'явілася ў інтэрнэце напярэдадні. Паведамлялася, што з калоніі яго даставілі з слядамі збіцця.

Экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка трапіў пад пераслед пасля таго, як вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары. Яму прысудзілі 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі