Сталі вядомыя ўсе сёлетнія ўдзельнікі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

07/12/2017 - 05:12
Фота: Reuters

У сераду, 6 снежня, сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 

Украінскі "Шахцёр" выйграў у "Манчэстар Сіці" з лікам 2:1. Футбалісты "Ліверпуля" разграмілі маскоўскі "Спартак" — 7:0. 

Такім чынам, у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Манчэстар Юнайтэд", "Базель", ПСЖ, "Баварыя", "Рома", "Чэлсі", "Ювентус", "Барселона", "Ліверпуль", "Севілья", "Манчэстар Сіці", "Шахцёр", "Бешыкташ", "Порту", "Тотэнхэм", "Рэал".

Лёсаванне адбудзецца ў панядзелак, 11 снежня, а 14-й.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі