Сталі вядомыя падрабязнасці выкрадання сямігадовай Лізы са Жлобіна

13/06/2019 - 17:05

Журналісты партала TUT.by высветлілі падрабязнасці выкрадання сямігадовай Лізаветы Кірэйчук са Жлобіна. Дзяўчынка, якую шукалі амаль суткі, знайшлася за 700 км ад дома. 

Знаёмыя сям'і распавялі журналістам, што дзяўчынка жыла з бабуляй і дзядулем. Яны з'яўляюцца апекунамі Лізы, а яе бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

"Жанчына гэтая была знаёмая з бацькамі Лізы, яна нездаровая. Куды яна яе хацела павезці, бог ведае, кажуць, што выйшла на трасу, злавіла спадарожную машыну, і ўсё", — кажа знаёмая сям'і.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі