Сталі вядомы падрабязнасці пра сям'ю, затрыманую за "здраду дзяржаве"

28/12/2023 - 17:21

Анастасія Прохарава / BelPol

Сталі вядомы падрабязнасці пра сям'ю, затрыманую на Гомельшчыне за "здраду дзяржаве". Праваабаронцы паведамлялі, што ў СІЗА № 3 Гомеля трапілі ПрохаравыВасіль Васільевіч (рабочы будоўлі) і Ларыса Іванаўна (санітарка ў бальніцы №3), а таксама іх дзеці Анастасія (медсястра ў абласной лякарні) і Павел (рабочы будоўлі). Па звестках Радыё Свабода, яны жывуць у вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна, у памежнай зоне, за 15 кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 17 км ад Зябраўкі, дзе з пачатку 2022-га знаходзілася расійская вайсковая база (адтуль запускалі ракеты па Украіне).

54-гадовы Васіль Прохараў — этнічны ўкраінец. Ён нарадзіўся ва ўкраінскім Чарнобылі (Кіеўская вобласць), часта ездзіў з Беларусі ва Украіну. Працаваў у асноўным у сферы будаўніцтва — прарабам і майстрам. На 2021 год на яго не было распачатых крымінальных спраў.

Ларысе Прохаравай 48 гадоў. Яна — беларуска, нарадзілася ў Грабаўцы Гомельскага раёна, там жыла і зарэгістраваная. Раней працавала санітаркай у адным з гомельскіх шпіталёў. З 2008-га па 2020 год чатыры разы выязджала ва Украіну. Да затрымання не мела крымінальных ці адміністрацыйных спраў.

Дачка Прохаравых Анастасія нарадзілася ў 2000 годзе ў Гомелі, зарэгістраваная ў Грабаўцы, дзе і бацькі. Вядома, што яна некалькі раз выязджала за мяжу, у тым ліку тройчы ва Украіну (з 2008-га па 2019 год). Працуе медсястрой.

Сын Прохаравых Павел 1996 года нараджэння. З 2007-га па 2019 год 7 раз быў за мяжой — ва Украіне і Польшчы. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, працаваў у будаўнічым трэсце.

Васіль Прохараў / BelPol
Ларыса Прохарава
Павел Прохараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі