Алег Дзюбенка / minsktrans.by
Гендырэктара "Мінсктранса" Алега Дзюбенку хутчэй за ўсё звольнілі з пасады. Яго імя і біяграфія зніклі з сайта арганізацыі, заўважыла выданне "Зеркало".
Звесткі пра звальненне 58-гадовага гендырэктара з'явіліся спярша ў профільных чатах транспартнікаў. Калі журналістка "Зеркала" затэлефанавала ў прыёмную гендырэктара, ёй адказалі, што ён больш не працуе.
Сакратарка не сказала, як даўно Дзюбенка пакінуў "Мінсктранс". Таксама невядома, з якой прычыны з ім разарвалі кантракт.
У траўні 2020-га Алег Дзюбенка стаў выканаўцам абавязкаў гендырэктара "Мінсктранса" (да таго часу ён быў першым намеснікам). Афіцыйна на пасадзе яго зацвердзілі 31 ліпеня 2020 года. Усё жыццё Дзюбенка працаваў у транспартнай сферы, пачаўшы з майстра ў тралейбусным дэпо Мінска.
Сёлета ў сярэдзіне лютага ў Мінску некалькі дзён запар адбываліся масавыя перабоі ў працы тралейбусаў. Ці звязанае звальненне Дзюбенкі з гэтымі праблемамі — невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут