Стала вядома, колькі "зайцоў" ловяць кантралёры ў Мінску

01/10/2026 - 11:44

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота / blizko.by

Штомесяц у мінскім грамадскім транспарце кантралёры выяўляюць каля пяці-шасці тысяч безбілетнікаў. Такія лічбы назваў генеральны дырэктар "Мінсктранса" Канстанцін Галалобаў, перадае дзяржаўнае інфармагенцтва "Мінск-Навіны".

Галалобаў паведаміў, што ў кантрольнай службе "Мінсктранса" налічваецца каля 350 чалавек.

"Штомесяц імі ў сталіцы выяўляецца ў сярэднім каля 5-6 тыс. пасажыраў, якія не аплацілі своечасова праезд у наземным грамадскім транспарце. Нагадаю, што штодня ў горадзе перавозіцца каля 1,2 мільёна пасажыраў", — заявіў чыноўнік. 

Штраф за безбілетны праезд у Мінску складае 0,5 базавай велічыні. На сёння гэта 22,5 руб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі