Стала вядома, калі стартуе чэмпіянат Украіны па футболе

11/07/2022 - 18:29

Стала вядома, калі стартуе чэмпіянат Украіны па футболе. Ён пачнецца 23 жніўня, піша ўкраінскі міністр моладзі і спорту Вадзім Гутцайт. Старт прымеркавалі да Дня дзяржаўнага сцяга.

"Пакуль узгадняем дэталі, магу сказаць дакладна: матчы будзем праводзіць на тэрыторыі Украіны, без гледачоў, з дазволу мясцовых вайсковых адміністрацый і з абавязковым выкананнем усіх правіл бяспекі", — адзначае Гутцайт.

Падчас аб'яўлення паветранай трывогі паядынкі будуць перарываць, а футбалісты, трэнеры схаваюцца ва ўкрыццях.

Раней стала вядома, што футбольныя матчы будуць праходзіць у Кіеве і Кіеўскай вобласці, а таксама ў Львоўскай, Цярнопальскай і Закарпацкай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі