Папярэдне: беларусы не пацярпелі ў пажары на SSJ-100 у Шарамеццева

05/05/2019 - 21:41

Паводле папярэдняй інфармацыі, беларусаў сярод пацярпелых у пажары на борце SSJ-100 у аэрапорце Шарамеццева няма. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза піша TUT.BY.

5 траўня каля 18:30 у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева загарэўся Sukhoi Superjet-100 авіякампаніі "Аэрафлот", які выконваў рэйс у Мурманск. Праз некалькі хвілін пасля ўзлёту лайнер падаў сігнал бедства. Экіпаж прыняў рашэнне вярнуцца ў аэрапорт і зрабіць аварыйную пасадку, падчас якой двойчы стукнуўся аб зямлю і загарэўся.

На борце самалёта знаходзіліся 78 чалавек: 73 пасажыры і пяць членаў экіпажа. Спярша паведамлялася, што загінулі 12 пасажыраў і адзін бортправаднік. Але па апошняй інфармацыі, катастрофа забрала жыцці 41 чалавека.

Неўзабаве самалёт атрымалася патушыць. Следчы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу па факце ўзгарання лайнера — па артыкуле "Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі