Спёка можа загубіць ураджай бульбы ў Беларусі

10/08/2018 - 13:18

З-за спёкі ў Беларусі можа пацярпець ураджай бульбы, папярэджвае Белгідрамет. Па звестках назіранняў, сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см значна вышэй за аптымальную. З-за гэтага практычна па ўсёй краіне бульба перастала цвісці, а раннеспелыя і сярэднеспелыя сарты пачалі вянуць у Гомельскай вобласці.

Бульба ў Гомельскай, Мінскай і Віцебскай вобласці пашкоджана фітафторай. У бліжэйшы час сітуацыя будзе ўскладняцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі