Спёка да +30 градусаў захаваецца ў Беларусі 2 жніўня

01/08/2018 - 21:52

2 жніўня ў Беларусі захаваецца спякотнае надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У некаторых раёнах уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівым слабым.

Уначы будзе ад +11 да +17 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе да 19 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца 25-30 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі